Застанемся без ураджаю? Як замаразкі паўплываюць на палеткі беларусаў

Беларускае поле падчас Дажынак

Беларускае поле падчас Дажынак / Еўрарадыё

"Вінаграднік на ўчастку загінуў, зеляніна вымерзла". Беларусы скардзяцца на пастаянныя перапады тэмпературы і начныя замаразкі, якія забіваюць іх сады і агароды.

У Белгідрамеце б'юць трывогу: халады ў першай палове траўня паўплывалі на развіццё раслін, стрымлівалі з'яўленне ўсходаў яравых, рост траў, пагаршалі ўмовы для апылення квецені пладовых дрэў.

Ці можна абараніць свой участак ад начных халадоў? Што будзе з ураджаем і ці не застануцца беларусы сёлета без уласнай бульбы?

На пытанні Еўрарадыё адказвае спецыяліст па аграметэаралогіі, з якім мы пагаварылі пад выглядам занепакоенага дачніка.

 

Паклапаціцеся аб сваім участку загадзя

Сёлета вясна ў Беларусі пачалася рана, але замаразкі працягваюцца і яны інтэнсіўныя.

Начныя тэмпературы хістае ў межах трох-чатырох, а часам і шасці градусаў ніжэй за нуль, — расказвае аграметэаролаг. — Калі маштабы вашых пасадак невялікія, трэба загадзя прыкрываць іх спанбондам. З падручных сродкаў выкарыстоўвайце палімерную плёнку, салому, нятканыя матэрыялы. Звычайна самыя моцныя замаразкі фіксуюцца раннім ранкам, таму трэба паспець падрыхтаваць свае ўчасткі да гэтага моманту.

Останемся без урожая? Как заморозки повлияют на поля белорусов
Дажынкі

На добры ўраджай не спадзявайцеся

Перапады тэмпературы гэтай вясной паўплываюць на ўраджай, і добрым ён у Беларусі ўжо дакладна не будзе, кажа суразмоўца.

Па словах спецыяліста, асабліва дасталася Брэсцкай і Віцебскай абласцям, дзе замаразкі пашкодзілі палеткі з пасевамі рапсу, збожжавых культур, лёну і ўсходы кукурузы.

Ці можна іх выратаваць?

У такіх вялікіх маштабах арганізаваць нешта даволі складана, — рэзюмуе аграметэаролаг.

 

Ад голаду беларусаў выратуе бульба

Па словах аграметэаролага, уплыў замаразкаў на ўраджай бульбы, калі вы, вядома, не садзілі яе ў сакавіку, невялікі. Пакуль клубні знаходзяцца ў грунце, хвалявацца не трэба. Але калі яна ўжо ўзышла, замаразкі, вядома, паўплываюць і на ўраджай бульбы.

Останемся без урожая? Как заморозки повлияют на поля белорусов
Бульба будзе

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі