Даішнікі знайшлі кіроўцу, які ляцеў па трасе на аўтамабілі на трох колах
Citroen на трох колах
Даішнікі знайшла кіроўцу Citroen, які ляцеў па трасе пад Маладзечнам на трох колах. Яны адрэагавалі на відэа, якое з'явілася ў сацсетках. 23-гадовага хлопца абвінавацілі ў "кіраванні транспартным сродкам, што мае няспраўнасці, пры наяўнасці якіх забаронены ўдзел у дарожным руху". І склалі адміністрацыйны пратакол.
Задняе правае кола ў легкавіка адляцела ў дарозе, а запаснога ў кіроўцы не было. І ён вырашыў не выклікаць эвакуатар, а паехаць на СТА без яго. Каб утрымліваць раўнавагу, кіроўца і пасажыр высунуліся з вокнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.