Дамены "экстрэмісцкіх рэсурсаў" у Беларусі будуць анулявацца
Домены "экстремистских ресурсов" будут вноситься в "специальный перечень"
Дамены праектаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі, будуць аўтаматычна анулявацца пасля ўключэння ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Гэта прадугледжана зменамі ў Інструкцыю аб рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальнай даменнай зоне. Тэкст загаду Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ), якім замацоўваюцца гэтыя змены, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Большая частка палажэнняў уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. "Даменнае імя, запіс аб рэгістрацыі якога ануляваны < ... > уносіцца ў спецыяльны пералік і становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання адпаведнай інфармацыйнай прадукцыі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў", — гаворыцца ў інструкцыі.
Дамены "экстрэмісцкіх рэсурсаў", чый запіс анулюецца, ўносяцца ў "спецыяльны пералік". У дакуменце гаворыцца, што функцыянаванне такіх імёнаў з пераліку "дапускаецца толькі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі".
У інструкцыю ўнесены і іншыя змены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.