Данецкая народная рэспубліка афіцыйна просіцца ў Расію

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, дакумент будзе перададзены МЗС Расіі пасля завяршэння фармавання ўраду Данецкай рэспублікі. Пры гэтым канкрэтная дата адпраўкі дакумента пакуль не вядомая.



Ад Расіі ДНР чакае дапамогі ў эканамічнай сферы, бо кіраўніцтва рэспублікі лічыць, што ўся яе прамысловасць “завязаная” на Расіі.


 
“Калі будуць цесныя эканамічныя сувязі з Расіяй, то і эканоміка ДНР будзе развівацца”, — заявіў прэм’ер-міністр самаабвешчанай рэспублікі Аляксандр Барадай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі