Дар'я Далідовіч стала чэмпіёнкай Польшчы сярод юніёраў па летнім біятлоне
Дар'я Далідовіч — пераможца / Фота са старонкі Сяргея Далідовіча ў facebook.com
Дар'я Далідовіч, дачка вядомага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча, выйграла спрынт у юніёрскім заліку на чэмпіянаце Польшчы па летнім біятлоне. Залік вылучаўся па ўзросце з агульнага пратакола гонкі, у якой беларуска стала чацвёртай, піша "Трыбуна".
"У вар'яцкія часы жывем. Усё мяняецца, — піша Сяргей Далідовіч у Facebook. — Год таму дачка стала чэмпіёнкай РБ па лыжах сярод юніёрак. Учора стала чэмпіёнкай Польшчы сярод юніёрак па [летнім] біятлоне. Свет мяняецца неяк хутка".
Раней беларуская лыжная федэрацыя адхіліла Дар'ю Далідовіч на год ад спаборніцтваў. Прычынай назвала яе "неспартыўныя паводзіны". Разам з ёй пацярпела і Святлана Андрыюк. Ім федэрацыя дэактывівала коды спартсменаў FIS, без якіх нельга ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
Далідовічы пасля гэтых падзей з'ехалі ў Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.