Дар'я Домрачава сёння выступіць у індывідуальнай гонцы

Дар'я Домрачава сёння выступіць у індывідуальнай гонцы

У чацвер, 19 студзеня, Дар'я Домрачава выступіць у індывідуальнай гонцы на 15 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі. Яна пройдзе на шостым этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 16.05.

У сённяшняй гонцы таксама паўдзельнічаюць Дар'я Юркевіч, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава. Як вядома, Домрачава сёлета вярнулася ў вялікі спорт пасля працяглага перапынку. Пакуль яна не дэманстравала высокіх вынікаў, але займала 13-е месца ў спрынце, 8-е — у эстафеце. Заўзятары ж чакаюць ад Дар'і барацьбы за медалі.

У пятніцу, 20 студзеня, індывідуальная гонка пройдзе ў мужчын.

Дар'я Домрачава сёння выступіць у індывідуальнай гонцы
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі