"Дэкрэт пра ПВТ 2.0" пашыраны да "лічбавай трансфармацыі эканомікі ўвогуле"

"Дэкрэт пра ПВТ 2.0" пашыраны да "лічбавай трансфармацыі эканомікі ўвогуле"

"Дэкрэт аб ПВТ 2.0", праект якога на днях быў прадстаўлены Аляксандру Лукашэнку, не будзе тычыцца выключна "перазагрузкі" Парка высокіх тэхналогій. Дакумент пашыраны да "лічбавай трансфармацыі эканомікі ўвогуле". Пра гэта, выступаючы на ​​Беларускім інвестыцыйным форуме, распавёў адзін з распрацоўшчыкаў дакумента — адвакат Дзяніс Алейнікаў, старшы партнёр юрыдычнай фірмы Aleinikov&Partners.

"Рэальны сектар, вытворчасць у бліжэйшай будучыні не створаць працоўныя месцы. Іх "з'ядуць" робаты, — заўважае Алейнікаў, акцэнтуючы ўвагу на перспектыўнасці IT-сферы. — Усе эканомікі ўступілі ў гонку прававых юрысдыкцый для стварэння лепшых умоваў для IT".

Аляксандр Лукашэнка падпіша дэкрэт "аб цыфравізацыі эканомікі Беларусі" (цяпер "Дэкрэт аб ПВТ 2.0" называюць менавіта так) у бліжэйшы час. Пра гэта ў кулуарах Беларускага інвестыцыйнага форуму распавёў журналістам першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі