Дэлегатаў УНС збіраюць на рэгіянальныя сходы: "Сюды квіткі не купляюць"

Дэлегатаў УНС збіраюць на рэгіянальныя сходы: "Сюды квіткі не купляюць"

Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу перад паездкай у Мінск праводзяць рэгіянальныя сходы. Адбываюцца яны ў працоўны час. Як паведамляе "Белсат", у Барысаве такі сход пройдзе 29 студзеня. 

А вось у Гомелі абласны сход прызначаны на сёння, 28 студзеня. Журналісты мясцовага выдання "Флагшток" спыталі ў начальніка аддзела ідэалагічнай працы Гомельскай вобласці Дзяніса Давыдава, якая мэта абласнога сходу і ці можна на яго трапіць звычайным людзям.

Чыноўнік паведаміў, што на сходзе будуць абмяркоўвацца пытанні, якія плануецца ўзняць на Усебеларускім сходзе. А зычайным грамадзянам на ім прысутнічаць неабавязкова: усю інфармацыю пра дэлегатаў і іх дзейнасць можна прачытаць, маўляў, у раённых газетах.

Журналістаў на такі сход пускаць таксама не плануецца. "Гэта сход дэлегатаў. Калі вы не з'яўляецеся дэлегатам, то наўрад ці вас туды пусцяць. Гэта не канцэрт, сюды квіткі не купляюць", — адказаў Давыдаў.

Шосты Усебеларускі народны сход прызначаны на 11-12 лютага. У ім прымуць удзел 2700 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі