Дэпутат парламента Літвы атрымаў ліст з пагрозамі, у ім згадваюцца беларусы

Дэпутат парламента Літвы атрымаў ліст з пагрозамі, у ім згадваюцца беларусы

Дэпутат парламента Літвы, сацыял-дэмакрат Эўгеніюс Сабуціс атрымаў па электроннай пошце ліст з пагрозамі, у ім згадваюцца беларусы. Парламентар звярнуўся ў паліцыю. Як паведамляе Delfi, Сабуцісу пагражаюць нанесці цяжкія траўмы ці нават забіць.

"Добры дзень, калі Вы не дадзіце мне сацыяльнае жыллё, і прыйду да вас і зарэжу як сабак..., — піша зламыснік. — [...] Калі даеце жыллё грамадзянам Сірыі і Беларусі, то знойдзецца месца і для мяне. Колькі мне яшчэ жыць як сабаку на вуліцы".

Пазней дэпутат парламента Віктаравас Фёдаравас (фракцыя Партыі працы) прызнаўся, што таксама атрымліваў такі ліст, але ў паліцыю не звяртаўся. Па яго даных, пагрозы маглі атрымаць і іншыя парламентары.

Беларусы сталі актыўна з'язджаць у Літву пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і жорсткіх разгонаў мірных пратэстаў. Да лютага 2021-га 7,4 тысячы чалавек атрымалі часовы від на жыхарства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі