Дэпутаты прагаласавалі за бюджэт, супраць былі толькі двое

Дэпутаты прагаласавалі за бюджэт, супраць былі толькі двое

18 снежня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў 1-м чытанні законапраект “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год”. "За" прагаласавалі 105 чалавек, "супраць" — 2, устрымаўся 1 чалавек. Прагназуюцца даходы — 20,4 млрд рублёў, выдаткі — 19,7 млрд. Такім чынам прафіцыт бюджэту складзе больш за 733 млн рублёў.

Цікава, што ў параўнанні з папярэдняй рэдакцыяй выдаткі на прэзідэнцкі рэзервовы фонд выраслі ўтрая — да 1 млрд 201 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі