Мінскія энергетыкі-экстрэмалы прынеслі ў дзіцячую лякарню "100 лямпаёлак дабра"

Мінскія энергетыкі-экстрэмалы прынеслі ў дзіцячую лякарню "100 лямпаёлак дабра"

Супрацоўнікі "Белэнерга" наведалі сталічныя бальніцы (3-ю гарадскую дзіцячую клінічную і НПЦ хірургіі) і падарылі незвычайныя падарункі. Такім чынам яны адзначылі 22 снежня Дзень энергетыка і надыходзячыя навагоднія святы. Фотарэпартаж распаўсюдзіла прэс-служба прадпрыемства. Дэсант энергетыкаў, апранутых Дзядамі Марозамі, спускаўся з даху з дапамогай альпінісцкага рыштунку. Яны падарылі пацыентам бальніц "100 лямпаёлак дабра", каля 200 дзяцей атрымалі смачныя падарункі.

"Беларускія энергетыкі прызвычаіліся быць крыху чараўнікамі і рабіць любое свята яркім і светлым", — кажуць у "Белэнерга".

Раней падобны святочны дэсант у Віцебску арганізавалі ратавальнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі