Для гандляроў беларускімі таварамі можа зменшыцца кошт арэнды
Міністэрства гандлю Беларусі прапануе ўраду устанавіць для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў (незалежна ад формаў уласнасці), якія прадаюць выключна тавары беларускай вытворчасці, прымяненне да базавай стаўкі арэнднай платы паніжальныя каэфіцыенты (0,4 і 0,5). Пра гэта заявіў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч. Паводле яго слоў, новаўвядзенне можа паспрыяць павелічэнню тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце.
Мяркуецца, што будзе дапоўнены ўказ № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю". Як вядома, яго дзеянне распаўсюджваецца толькі на плошчы, якія цалкам ці часткова належаць дзяржаве.
Артур Карповіч адзначае, што на сённяшні дзень у гандлёвых цэнтрах выкарыстоўваюцца толькі каля 80% гандлёвых месцаў. Пры гэтым з пачатку года кошт арэнды квадратнага метра знізіўся на 30% — да 20 еўра, інфармуе БЕЛТА.