Для кітайскіх студэнтак у мінскай краме шукалі беларускамоўную супрацоўніцу
Кітайскія студэнткі, якія вывучаюць беларускую мову, і іх выкладчыцы / smolevichi-24.by
Для кітайскіх студэнтак у мінскай краме шукалі беларускамоўную супрацоўніцу. Яны прыехалі ў Беларусь па праграме абмену і прыйшлі на практычныя заняткі ў ГУМ. Тэма ў іх была “Адзенне”. Пра гэты выпадак расказала доктар педагагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі, аўтар падручнікаў роднай мовы Ганна Валачко.
"Мы знайшлі беларускамоўную супрацоўніцу, да якой студэнткі маглі звяртацца пры выбары рэчаў, — цытуе словы Валачко smolevichi-24.by. — Уявіце карціну, калі кітайскія дзяўчаты апанавалі аддзел, круцяцца перад люстэркамі і пытаюцца: “Ці пасуе мне гэта футра? А, можа, лепш абраць чырвоны колер?” Канешне, паглядзець на гэтыя заняткі сабралася шмат цікаўных. А калі наведвальнікі ўнівермага захацелі больш даведацца пра дзяўчат і пасыпаліся пытанні, яны як добрыя вучаніцы пачалі расказваць завучанае. Дарэчы, кітайскія студэнты, калі прыязджаюць у Беларусь, часта абіраюць на перыяд навучання славянскія імёны. Дык вось адна з іх, Анфіса, хуценька адказала: “Я прыгожая дзяўчына, у мяне шыя лебядзіна…”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.