Для Зянковіча, Фядуты і Кастусёва пракурор запатрабаваў па 12 гадоў калоніі

Для Зянковіча, Фядуты і Кастусёва пракурор запатрабаваў па 12 гадоў калоніі

Для Юрыя Зянковіча, Аляксандра Фядуты і Рыгора Кастусёва пракурор запатрабаваў па 12 гадоў калоніі, для Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука — па тры гады.

Крымінальную справу аб "змове з мэтай захопу ўлады" з ліпеня разглядае Мінскі абласны суд. У аўторак былі спрэчкі бакоў.

Фядута і Кастусёў, як і Зянковіч, абвінавачваюцца ў "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам". Юрыя Зянковіча таксама абвінавачваюць у "стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім", "публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады" і "распальванні сацыяльнай варожасці". Пры гэтым Зянковіч адзіны, хто пайшоў на здзелку са следствам. Галубовіч і Краўчука абвінавачваюць у "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Усе абвінавачаныя за кратамі з вясны 2021-га. Па версіі следства, у Беларусі рыхтаваўся "дзяржаўны пераварот". З прапагандысцкіх фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за "змоўшчыкамі" працяглы час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Усе, акрамя Рыгора Кастусёва, прызналі сваю віну (Аляксандр Фядута прызнаў яе часткова). 

Суд працягнецца 31 жніўня а 10-й гадзіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі