"ДНР" перадала малайзійскім экспертам "чорныя скрыні" збітага Боінга
Перадача "чорных скрыняў" адбылася ў Данецку гэтай ноччу ў будынку захопленай баевікамі Данецкай абласной адміністрацыі.
Бакі падпісалі адпаведны мемарандум аб перадачы "чорных скрыняў", адзначае УНІАН. Акрамя таго, падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дэлегацыі Малайзіі кіраўнікі баевікоў чарговы раз усклалі віну за трагедыю на Украіну.
Фота — The Guardian