Долар 17 жніўня патаннеў яшчэ на 4,5 капейкі

Беларускі рубель умацаваўся адносна долара і еўра / Еўрарадыё

Беларускі рубель умацаваўся адносна долара і еўра / Еўрарадыё

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 17 жніўня беларускі рубель ўмацаваўся адносна большасці валют.

Курс долара панізіўся на 4,5 капейкі — да 3,1472 рубля.

Курс еўра згубіў 2,52 капейкі — да 3,48 рубля.

На 6,8 капейкі паменшаў курс юаня. За 10 юаняў на біржы сёння давалі 4,2975 рубля.

Вырас толькі расійскі рубель — на 5,11 капейкі. За 100 расійскіх на біржы давалі 3,3434 беларускага рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі