Долар і еўра 3 жніўня падаражэлі амаль на 3 капейкі
Валюта / Еўрарадыё
На таргах 3 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы амаль на тры капейкі выраслі курсы долара і еўра.
Долар падскочыў да максімуму за 493 дні. Цяпер ён каштуе больш за 3 рублі 8 капеек. Вышэйшы курс быў толькі ў першыя дні пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Афіцыйны курс еўра пасля павышэння дасягнуў амаль 3,38 рубля.
А курс расійскага рубля панізіўся да мінімуму за 498 дзён. На сёння за 100 расійскіх даюць амаль 3,3 беларускага рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.