Долар перайшоў псіхалагічную мяжу ў 3 рублі

У Беларусі расце курс долара і падае курс расійскага рубля / pexels.com
У Беларусі расце курс долара і падае курс расійскага рубля / pexels.com

На адкрыцці таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы зранку 26 чэрвеня долар перайшоў псіхалагічную мяжу ў тры рублі.

Па стане на 10:41 долар падаражэў на 2,3 капейкі — да 3,0123 рубля. Папярэдні раз долар каштаваў больш за 3 рублі ў сакавіку 2022-га, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Дарэчы, курс расійскага рубля панізіўся на 2 капейкі. За 100 расійскіх рублёў у 10:41 давалі 3,5447 беларускага рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі