Долар скокнуў амаль на 4 капейкі: новыя курсы валют

Долар скокнуў амаль на 4 капейкі: новыя курсы валют

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы долар з раніцы прыбавіў амаль 4 капейкі, еўра — амаль 2,5 капейкі. Курс расійскага рубля крыху ўпаў.

То бок, курс долара ўзняўся на 1,63% — і цяпер каштуе 2,5949 рублі. Еўра стаў мацнейшым на 0,96% і ўзрос да 3,0465 рублі. Расійскі рубель упаў на 0,19%: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,3334 беларускіх рублі. Такім чынам беларускі рубель таннее трэці дзень запар.

У выніку самы вышэйшы курс долара сёння ў Альфа-Банку, Банку БелВЭБ, Беларускім народным банку —  2,62 рублі, еўра самае дарагое — у БСБ-Банку  — 3,107 рублі, самы ніжэйшы курс долара —2,585 рублі, і еўра — у 3,04 рублі ў банку "Дабрабыт". 

Долар скокнуў амаль на 4 капейкі: новыя курсы валют

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі