Долар у Беларусі ўпаў да мінімуму амаль за 1,5 месяца
Зніжэнне курсу долара не спыняецца
Долар у Беларусі ўпаў да мінімуму амаль за 1,5 месяца. Адначасова расійскі рубель падскочыў да максімуму за 7 месяцаў. Вынікі валютных таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 12 студзеня, наступныя:
USD: 3,1537 (-0,0099 / -0,31%),
EUR: 3,4754 (не было здзелак),
RUB: 3,5755 (+0,0138 / +0,39%),
CNY: 4,3793 (-0,0241 / -0,55%).
На гэтым тыдні курс долара толькі зніжаўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.