Домрачава пракаментавала свае 6 промахаў у індывідуальнай гонцы

Домрачава пракаментавала свае 6 промахаў у індывідуальнай гонцы

Дар'я Домрачава пракаментавала свае 6 промахаў у індывідуальнай гонцы на 15 км на 6-м этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. З-за няўдалай стральбы ў стойцы яна заняла толькі 27-е месца (лепшай сярод беларусак была Надзея Скардзіна — 16 месца). Як вядома, Домрачава толькі сёлета вярнулася ў вялікі спорт, восенню 2016-га яна нарадзіла дачку.

"Вядома, у індывідуальнай гонцы страляць можна лепш, але я стараюся ў кожным старце знаходзіць пазітыўныя моманты, — цытуе словы Дар'і Домрачавай БЕЛТА. — Сёння я дастаткова добра справілася з лыжным ходам і са стральбой лежачы. А стойку мы яшчэ падцягнем".

У пятніцу ў Антхольцы пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын, пачатак у 16.15. У суботу біятланісткі выйдуць на масавы старт, пачатак у 15.30, мужчыны паўдзельнічаюць у эстафеце, пачатак у 17.15.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі