Домрачава сёння стартуе пад 36-м нумарам у жаночым спрынце на 7,5 км

Домрачава сёння стартуе пад 36-м нумарам у жаночым спрынце на 7,5 км

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хахфільцэне 10 лютага пройдзе спрынтарская гонка на 7,5 км у жанчын. Сёння ў гонцы будзе ўдзельнічаць трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Яна выйдзе на старт пад 36-м нумарам, перадае БЕЛТА.

Акрамя яе, на спрынтарскую гонку ад Беларусі заяўленыя Ірына Крыўко (яе стартавы нумар 8), Надзея Скардзіна (75), Надзея Пісарава (86).

У жывым эфіры трансляцыю жаночага спрынту можна будзе паглядзець на тэлеканале "Беларусь 5" у 16.35.

Нагадаем, што 9 лютага на чэмпіянаце свету прайшла змяшаная гонка. Беларуская зборная заняла 22-е месца з 25 камандаў. Домрачава ў гонцы не ўдзельнічала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі