Домрачаву ўключылі ў канчатковы склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету

Домрачаву ўключылі ў канчатковы склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету

Дар'ю Домрачаву ўключылі ў канчатковы склад зборнай Беларусі на чэмпіянат свету па біятлоне. Сусветнае першынство стартуе 9 лютага ў аўстрыйскім Хохфільцане.

Як інфармуе БЕЛТА, у складзе жаночай зборнай разам з Дар'яй Домрачавай выступяць Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч і Надзея Пісарава. Склад мужчынскай зборнай наступны: Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Абашаў, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялетнаў, Максім Верабей.

У чацвер, 9 лютага, пройдзе змяшаная эстафета. 10-га жанчыны паўдзельнічаюць у спрынтарскай гонцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі