Дональд Туск згадаў твіт беларуса Паўла Слюнькіна

Дональд Туск

Дональд Туск / pap.pl

Лідар польскай апазіцыі Дональд Туск у сваім відэазвароце згадаў твіт беларуса Паўла Слюнькіна. Палітуцякач напярэдадні так адрэагаваў на вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы (апазіцыя можа сфармаваць урад): “Мне 34 гады, я беларус, жыву ў выгнанні ў Польшчы. Упершыню ў сваім жыцці я ўбачу мірную перадачу ўлады. Да апазіцыі. Пасля дэмакратычных выбараў. Пры яўцы 73% выбаршчыкаў. Маё пасланне вам — шануйце і абараняйце сваю дэмакратыю. Вы нават уявіць сабе не можаце, які цуд у вас ёсць”.

"Малады беларус, які знаходзіцца ў эміграцыі тут, у Польшчы, ён уцёк ад Лукашэнкі, напісаў сёння да нас, да палякаў такія словы, каб мы цанілі гэта, каб дбалі, як толькі можам, пра дэмакратыю, — кажа Туск. — Як напісаў, першы раз у жыцці пабачыў нешта такое, такая яго развага, што магчымая мірная перадача ўлады, што апазіцыя прымае ўладу. Гэта ўсе словы вельмі, вельмі значныя".

На твіт Паўла Слюнькіна адрэагаваў і сусветна вядомы філосаф Фрэнсіс Фукуяма. Ён рэпостнуў допіс і дадаў толькі адно слова — “Yes“ (“Так”). Агулам пост Слюнькіна ўжо сабраў больш за 4 млн праглядаў.

Павел Слюнькін — аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах, былы супрацоўнік МЗС Беларусі, жыве за мяжой.

Дональд Туск згадаў твіт беларуса Паўла Слюнькіна
Павел Слюнькін / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі