Доступ да базы "дармаедаў" стаў платным

Доступ да базы "дармаедаў" стаў платным

Доступ да базы асобаў, не занятых у эканоміцы, стаў платным. 

З пачатку восені ўлады абнавілі базу "дармаедаў" і ўнеслі ў яе тых, хто не змог пацвердзіць сваю занятасць за другі квартал 2021 года. Калі ў людзей, якія трапілі ў базу, ёсць жыллё, яны будуць па поўных тарыфах плаціць за газазабеспячэнне, ацяпленне і гарачую ваду.

Праверыць сваю наяўнасць у базе можна пры дапамозе сертыфіката электроннага лічбавага подпісу фізічнай асобы ці ўнікальнага ідэнтыфікатара. Да 1 верасня гэтая паслуга была бясплатнай. Цяпер жа давядзецца заплаціць 42 капейкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі