DW: Германія зняла абмежаванні па выдачы гуманітарных віз для беларусаў

DW: Германія зняла абмежаванні па выдачы гуманітарных віз для беларусаў

Германія зняла абмежаванні па выдачы гуманітарных віз для беларусаў, якіх пераследуюць на радзіме, паведамляе dw.com са спасылкай на крыніцу ў нямецкім урадзе. Новаўвядзенне ўвялі пасля выбараў у бундэстаг. Яно датычыць актыўных удзельнікаў дэмакратычнага руху ў нашай краіне, а таксама журналістаў і праваабаронцаў. Кожны выпадак разглядаецца індывідуальна.

На сённяшні дзень у Германіі прынялі 130 чалавек, якія пацярпелі ў Беларусі за свае палітычныя погляды, і іх сямейнікаў. Статус бежанца атрымалі 6 чалавек. Чакаецца, што іх колькасць цяпер хутка вырасце. Гуманітарная віза дае права на кампенсацыю выдаткаў на жыллё, медстрахоўку, аплату моўных курсаў і дапамогу ў памеры 446 еўра на месяц — пакуль чалавек не пачне працаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі