"Дынама-Брэст" выйграла ў "Атрамітаса" — 4:3 (відэа)

"Дынама-Брэст" выйграла ў "Атрамітаса" — 4:3 (відэа)

26 ліпеня брэсцкае "Дынама" на сваім полі прымала футбалістаў грэчаскага "Атрамітаса". Гэта была іх першая сустрэча ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы. 

Гаспадары поля ўпэўнена вырваліся наперад і забілі гасцям чатыры мячы: першы мяч забіў Жэлька Філіпавіч, а потым Павел Савіцкі аформіў хет-трык. Дынамаўцы вялі з лікам 4:0, але літаральна за апошнія 15 хвілінаў сустрэчы згубілі ўсю перавагу, прапусціўшы тры галы. Прычым аўтаголам адзначыўся Алег Вераціла. Яшчэ два галы забілі Георгіяс Манусас і Эфціміяс Кулурыс

Гульня скончылася з лікам 4:3 на карысць брэсцкага "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі