"Дынама" і "Тарпеда-БелАЗ" сёння пазмагаюцца за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы

"Дынама" і "Тарпеда-БелАЗ" сёння пазмагаюцца за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы

У чацвер, 4 жніўня, мінскае "Дынама" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" пазмагаюцца за выхад у плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Матч у Вене паміж "Рапідам" і "Тарпеда-БелАЗ" пакажуць у жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь 2". Гэта будзе другі паядынак гэтых каманд у 3-м раўндзе кваліфікацыі. Ён пачнецца а 22-й гадзіне паводле беларускага часу. У першым матчы была зафіксаваная нічыя 0:0.

У Брэсце мінскае "Дынама" прыме сербскую "Вайводзіну". Матч пачнецца ў 20.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". У першым паядынку каманды згулялі ўнічыю 1:1. Дынамаўцы маюць перавагу, паколькі забілі гол на чужым полі.

У плэй-оф Лігі Еўропы ўжо патрапіў БАТЭ, які быў выбіты з Лігі чэмпіёнаў ірландскім "Дандалкам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі