Дырэктар беларускамоўнай гімназіі на судзе прызнаў, што вымагаў хабар

Дырэктар беларускамоўнай гімназіі на судзе прызнаў, што вымагаў хабар

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 11 лістапада пачаўся працэс супраць Юрыя Бандарэнкі, былога дырэктара гімназіі №4. Яго вінавацяць у хабарніцтве. Сам 68-гадовы педагог сваю віну прызнаў цалкам, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як адзначае nn.by, цяпер былы дырэктар знаходзіцца на волі. Ён правёў пад вартай тры тыдні — з 18 жніўня да 9 верасня. Бандарэнку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Паведамляецца, што здарэнне было звязанае з паступленнем у гімназію. Прахадны бал сёлета ў гімназію №4 складаў 47, конкурс — 1,1 чалавека на месца: на 94 месцы прэтэндавала крыху больш за 100 чалавек.

Пасля залічэння вучняў да дырэктара гімназіі звярнуўся бацька хлопчыка, які здаваў іспыты ў гімназіі №20. Там ён атрымаў 48 балаў на ўступных іспытах. Гэты Цярлецкі стаў пытаць, ці ёсць магчымасць трапіць у гімназію, калі месцы з'явяцца.

Бандарэнка не стаў адмаўляць, што такія магчымасці могуць з'явіцца. "У яго сына быў невысокі бал — 48 пры прахадным 47. Але ж бал дазваляў паступіць… І мне захацелася яму дапамагчы. Чаму — не магу сёння патлумачыць. І не проста дапамагчы, а чамусьці з парушэннем закона…", — заявіў на судзе экс-дырэктар гімназіі.

Бандарэнка прызнаў, што гаворка пра грошы за паступленне — гэта яго ініцыятыва. Ён хацеў атрымаць за сваю паслугу 500 долараў. "Я спадзяваўся, што месца з'явіцца. А не — дык я грошы б і не браў", — патлумачыў педагог. Па яго словах, гэта першы выпадак, калі ён вырашыў узяць хабар.

Калі бацькі аднаго з вучняў вырашылі забраць свайго сына з гімназіі, Бандарэнка прыняў Цярлецкага. Падчас перадачы хабару з'явіліся супрацоўнікі КДБ, якія затрымалі дырэктара.

Пасяджэнне суда працягнецца 14 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі