Дырэктара бухгалтарскай фірмы затрымалі за БЧБ-сцяжкі ў офісе

Офіс бухгалтарскай фірмы / тг-канал сілавікоў
Офіс бухгалтарскай фірмы / тг-канал сілавікоў

Сілавікі затрымалі дырэктара бухгалтарскай фірмы за бел-чырвона-белую сімволіку ў офісе.

На пакаяльным відэа, якое апублікавалі сілавікі, мужчына кажа, што з'яўляецца дырэктарам фірмы "Ваш баланс". Таксама ён гаворыць, быццам быў падпісаны на "экстрэмісцкія" каналы і перасылаў матэрыялы знаёмым.

На сайце фірмы "Ваш баланс" адзначана, што дырэктара завуць Аляксандр Казакоў і што фірма аказвае бухгалтарскія паслугі з 2000 года.

Паводле сілавікоў, ім паскардзіліся "пільныя грамадзяне", якія заўважылі нацыянальныя сцяжкі і штодзённікі з гербам "Пагоня" ў офісе (гэты гістарычны герб з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі).

Што пагражае затрыманаму дырэктару, не паведамляецца.

Але сілавікі прыгразілі візітам ГУБАЗіКа ўсім, у каго "на працоўным месцы дагэтуль засталася экстрэмісцкая сімволіка". Яны нагадалі пра пагром у кампаніі "Белагра": 29 верасня там затрымалі два дзясяткі супрацоўнікаў "па падазрэнні ў «экстрэмісцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі