Дырэктарка "Белпошты" звольніла ўсіх сваіх пяцярых намеснікаў
Дырэктарка "Белпошты" Святлана Юркевіч звольніла ўсіх пяцярых сваіх намеснікаў — "па тэхнічных пытаннях»", "па пытаннях маёмасці", "па інфармацыйных тэхналогіях", "па эканоміцы" і "па эксплуатацыі". Пра гэта піша "Наша Ніва" са спасылкай на саму арганізацыю.
Цяпер Юркевіч сама займаецца кіраўніцтвам па ўсіх пытаннях. Яна нядаўна стала дырэктарам "Белпошты", а да таго часу працавала намесніцай па ідэалогіі.
Раней ведамствам кіраваў Уладзімір Матусевіч. 23 жніўня яго перавялі ва ўпраўленні ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта. Ён займае пасаду начальніка ўпраўлення па ідэалогіі і інфармацыйнай палітыцы і займаецца працай са СМІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.