Дзе танней зрабіць кіпцюрыкі, бровы і вейкі — у Мінску ці ў Варшаве?

Дзе танней зрабіць кіпцюрыкі, бровы і вейкі

Дзе танней зрабіць кіпцюрыкі, бровы і вейкі / @rubanau_collage

Манікюр, педыкюр, укладка, нарошчванне веек, стрыжка... Сучасная б'юці-індустрыя прапануе велізарны выбар паслуг. Яны даўно сталі важным артыкулам выдаткаў для многіх беларусаў. На прыгажосці не прынята эканоміць.

Але колькі каштуе звыклы догляд? Еўрарадыё параўнала цэны на базавыя б'юці-паслугі ў Беларусі і Польшчы. Дзе прыгажосць абыходзіцца даражэй, а дзе можна зэканоміць?

Давайце разбірацца.

Колькі каштуе манікюр

Б'юці-паслугі прапануюць як прыватныя майстры дома, так і вялікія салоны прыгажосці. Гэта датычыць і Беларусі, і Польшчы.

Пачнём з кіпцюрыкаў. Зрабіць класічны манікюр з гель-лакам у Мінску ў сярэднім каштуе ад 45 да 55 рублёў дома і ад 65 у салонах прыгажосці.

У Варшаве ў прыватнага спецыяліста вы выдаткуеце не менш за 120 злотых (101 рубель; тут і далей перавод па курсе Нацбанка на 29.01.2025), калі пастарацца, можна знайсці і за 100 (84,5 рубля). 

Где дешевле сделать ноготочки, брови и реснички — в Минске или в Варшаве?
Дзе танней зрабіць манікюр? / bloomnails.com.ua
Где дешевле сделать ноготочки, брови и реснички — в Минске или в Варшаве?
Колькі каштуе педыкюр
Где дешевле сделать ноготочки, брови и реснички — в Минске или в Варшаве?
Дзе танней зрабіць карэкцыю броваў?

У Польшчы карэкцыя броваў у прыватнага майстра ў сярэднім абыдзецца ў 40 злотых (33,8 рубля), у салоне — ад 60 злотых (50,7 рубля).

А што з вейкамі?

Нарасціць вейкі ў прыватнага спецыяліста ў Мінску ў сярэднім каштуе каля 40 рублёў, у салоне прыгажосці за такую працэдуру запатрабуюць ад 60 рублёў.

У Варшаве даражэй — у сярэднім ад 80 злотых (67 рублёў) дома і ад 100 (84,5 рубля) у салоне прыгажосці.

Перманентны макіяж

А вось розніца ў цэнах на перманентны макіяж у Беларусі і ў Польшчы калі і ёсць, то невялікая.

Напрыклад, татуаж броваў у Мінску ў сярэднім каштуе каля 250 рублёў, у Польшчы цэны адрозніваюцца, але сярэдні прайс па Варшаве — ад 300 да 450 злотых (ад 253 да 338 рублёў).

Где дешевле сделать ноготочки, брови и реснички — в Минске или в Варшаве?
Колькі каштуе перманентны макіяж вуснаў?

А вось губны татуаж таннейшыс ў Беларусі — ад 150 рублёў. У Польшчы ён каштуе ад 250 да 600 злотых (ад 200 да 481 рубля).

Колькі каштуе схадзіць у цырульню

Абнавіць фрызуру ў Мінску для мужчыны каштуе каля 20-25 рублёў, для жанчыны — 25-30. Хоць, вядома, шмат залежыць ад складанасці стрыжкі.

У Варшаве мужчынская мадэльная стрыжка стартуе ад 60 злотых (50,7 рубля), жаночая каштуе прыкладна столькі ж.  

Пафарбаваць валасы ў Беларусі можна ў сярэднім за 100 рублёў, у Польшчы — ад 150 злотых (126 рублёў).

Чаму ў Польшчы даражэй?

Пачынаючы з 2020 года ў Польшчу пераехала вельмі шмат беларусаў, з 2022-га — і ўкраінцаў. Беларускія і ўкраінскія майстры вядомыя сваім прафесіяналізмам і адносна невысокімі зарплатнымі патрабаваннямі, пісаў "Мост".

Акрамя таго, у апошнія гады ў Польшчы павышаўся мінімальны заробак, даражэлі камунальныя паслугі і арэнда, а таксама касметыка, расходныя матэрыялы і абсталяванне. Усё гэта змушала салоны прыгажосці павышаць прайсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі