"Дзекаць і цекаць": выканаўца "Шчучыншчыны" апублікавала трэк для "Еўрабачання"
Алена Жалудок / кадр з кліпа "Цяпер гэта Мы"
Выканаўца хіта "Шчучыншчына", Алена Жалудок, апублікавала трэк "Дзекаць і цекаць". Запеў ў творы гучыць на англійскай мове, а ў прыпеве спявачка заяўляе, што мы "будзем дзекаць і цекаць", "цэкаць і чэкаць", "гэакаць" — менавіта з гэтай песняй Алена падавалася на нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2021".
Песню для "Еўрабачання" Алена доўга трымала ў сакрэце. Падачу заяўкі на конкурс многія ўспрынялі крытычна: маўляў, жарты жартамі, але мець справу з Белтэлерадыёкампаніяй, якая адкрыта займаецца прапагандай, так сабе ідэя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.