Дзень нараджэння Re:Public (Фота)

Дзень нараджэння Re:Public (Фота)

Самы вялікі рок-н-рольны канцэртны клуб сталіцы адсвяткаваў чацвёрты Дзень нараджэння. Нягледзячы на крызісныя часы для Re:Public, святочная імпрэза прайшла ў звышпазітыўнай атмасферы. Выступалі абсалютна разнапланавыя калектывы: Navi, “Мутнаевока”, “Кассиопея”, “Разбітае сэрца пацана”, Георгій Дабро, “Дай Дарогу!”. Але публіцы было усё роўна, хто стаіць на сцэне, бо прыйшла яна павіншаваць любімы клуб, а таму адрыў не спыняўся ні на хвіліну.

Вельмі смешна выглядала віншаванне дырэктара Re:Public Андрэя Старцава. Супрацоўнікі клуба разам з музыкамі падняліся на сцэну ў масках з яго выявай. А потым па ўсім памяшканні хадзіла некалькі дзясяткаў Андрэяў Валенцінавічаў, якія размаўлялі адзін з адным, выпівалі, танчылі, прымушаючы штораз прыглядацца: “Няўжо гэта ён?”.

Еўрарадыё таксама далучылася да віншаванняў, разыграўшы некалькі фірмовых прызоў і, тусануўшы разам з усімі па поўнай.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі