Дзень вышыванкі адзначаў нават Дарт Вейдэр (фота)

Дзень вышыванкі адзначаў нават Дарт Вейдэр (фота)

Ва Украіне 19 траўня адзначалі Дзень вышыванкі — неафіцыйнае свята з нядаўняй гісторыяй. У гэты дзень шматлікія ўкраінцы надзелі сарочкі з вышытымі нацыянальнымі арнаментамі. У такім выглядзе яны гулялі па вуліцах, хадзілі на працу і вучобу і, натуральна, ладзілі фотасесіі.

Здымкі з украінцамі ў вышыванках запоўнілі сацыяльныя сеткі. Знайшлося нават фота Дарта Вердэра, занятага вышываннем кашулі.

Беларусы таксама падтрымалі акцыю ўкраінцаў і выклалі свае фота — хто ў беларускіх вышыванках, хто ў вышымайках.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі