Джасурбек Яхшыбоеў перайшоў з "Энергетыка-БДУ" ў "Шахцёр"
Адзін з найлепшых форвардаў беларускага футбольнага чэмпіянату Джасурбек Яхшыбоеў перайшоў з "Энергетыка-БДУ" ў салігорскі "Шахцёр". Легіянер з Узбекістана будзе выступаць за гарнякоў на правах субарэнды да канца сезона, паведамляе прэс-служба сталічнага клуба. Як вядома, правы на Яхшыбоева належаць "Пахтакору", у "Энергетыку-БДУ" ён быў на правах арэнды.
У першынстве Беларусі нападаючы забіў 9 галоў і зрабіў 3 выніковыя перадачы ў 14 матчах Столькі ж галоў забіў і Віталь Лісаковіч з салігорскага "Шахцёра" — яны найлепшыя бамбардзіры. Цяпер футбалісты будуць гуляць у адной камандзе. Калі, вядома ж, Лісаковіч не атрымае добрую прапанову ад замежнага клуба.
Яхшыбоеў і Лісаковіч сталі галоўнымі адкрыццямі цяперашняга сезона ў Беларусі.
"Шахцёр" відавочна ўмацоўваецца, каб змагацца за золата чэмпіянату. У гарнякоў і барысаўчан цяпер па 30 ачкоў. "Энергетык-БДУ" і "Нёман" маюць па 29 ачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.