Джаз ля мінскай ратушы ў тварах. Фотарэпартаж
У сталіцы другую суботу запар прайшоў джазавы фестываль.
13 чэрвеня ўпершыню ў Мінску выступіла знакамітая польская спявачка Беата Пшыбытэк. А таксама француз з в’етнамскімі каранямі Нгуен Ле з трыа “Агонь і вада”, нямецкі трубач Клаўс Штэтар і гурт Morfe Аганеса Аванесяна.