Джо Байдэн вярнуўся ў Вашынгтон, але з-за снегападу не адразу выйшаў з самалёта
Джо Байдэн вярнуўся ў Вашынгтон, але з-за снегападу і завірухі не адразу выйшаў з самалёта. Каля паўгадзіны прэзідэнт ЗША чакаў, пакуль расчысцяць узлётную паласу, каб мог пад'ехаць трап. У Белы дом Байдэн вырашыў дабірацца не на верталёце, а на аўтакартэжы.
Напярэдадні на Вашынгтон абрынуўся магутны снегапад, там выпала больш за 20 сантыметраў ападкаў.
#Winterstorm : @POTUS deplaned #AirForceOne at Andrews this morning, after more than half an hour waiting on the tarmac for plows to remove the quickly-accumulating snow. Motorcading back to WH in whiteout conditions. h/t @betsy_klein & Pool. pic.twitter.com/NhDWNRQSkx
— Matt Hoye (@mattyhoyeCNN) January 3, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.