Дзіцячы садок у Гомелі, які ўрачыста адчынілі месяц таму, не працуе

Дзіцячы садок у Гомелі, які ўрачыста адчынілі месяц таму, не працуе

Гомельскі дзіцячы садок №91 на вуліцы Кніжнай парз месяц пасля ўрачыстага адкрыцця так і не прыняў выхаванцаў, інфармуе БелаПАН.

Цырымонія адкрыцця дзіцячага садка адбылася 11 верасня і была прымеркаваная да Дня горада. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі аблвыканкама і Гомельскага гарвыканкама, патэнцыйныя выхаванцы садка ды іх бацькі. Установа разлічаная на 85 дзяцей. Гомельскія СМІ распавялі, што групы сфармаваныя і дзіцячы сад адкрыты.

Між тым установа, адкрытая 11 верасня, "зачынілася" ўжо 12 верасня. У ёй працягваюцца будаўнічыя і аздобныя працы, прыпыненыя на час "урачыстага адкрыцця".

У аддзеле адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля журналістам БелаПАН паведамілі, што садок пакуль не перададзены ім на баланс. Установа адчыніцца адразу пасля такой перадачы. Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва гарвыканкама кажуць, што ўсе будаўнічыя работы былі скончаныя да ўрачыстага адкрыцця аб'екта. Але садок пакуль не ўведзены ў эксплуатацыю, бо не ўсе службы прыёмнай камісіі падпісалі дазвол на ўвядзенне аб'екта. Ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва спадзяюцца, што гэта адбудзецца бліжэйшым часам.

Фота: gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі