У Магілёве будуць рыхтаваць выкладчыкаў "ваенна-патрыятычнага выхавання"

У беларускіх школах масава ствараюць ваенна-патрыятычныя клубы

У беларускіх школах масава ствараюць ваенна-патрыятычныя клубы / pvestnik.by

У Магілёўскім дзяржуніверсітэце імя Куляшова сёлета для абітурыентаў увядуць новую магчымасць. Пры паступленні на факультэт фізічнага выхавання (там рыхтуюць выкладчыкаў фізкультуры) можна падаць заяўку на профіль "ваенна-патрыятычнае выхаванне", заўважылі праваабаронцы з MAYDAY.

Магілёўскі дзяржуніверсітэт пакуль што адзіная ВНУ ў Беларусі, дзе будуць навучаць "кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні". Прычым план прыёму на бюджэтную дзённую форму на спецыяльнасць "адукацыя ў галіне фізкультуры" не павялічыўся ў параўнанні з 2023 годам — набіраць плануюць 80 чалавек, як і год таму. Акрамя "педагогаў па ваенна-патрыятычным выхаванні" на гэтай спецыяльнасці таксама рыхтуюць па профілях "менеджмент спорту і турызму", "асновы лекавай фізічнай культуры"  і "спецыяльная падрыхтоўка".

Апошнім часам улады ўзмацнілі ваеннае выхаванне школьнікаў і паўсюдна ствараюць так званыя "ваенна-патрыятычныя клубы". У 2021/2022 навучальным годзе ў школах была ўведзеная пасада "кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі