Дзве версіі, чаму Крышціяну Раналду не будзе ў зборнай Партугаліі

Дзве версіі, чаму Крышціяну Раналду не будзе ў зборнай Партугаліі

Зборная Партугаліі адхіліла Крышціяну Раналду ад матчаў. Здарылася гэта пасля з'яўлення абвінавачванняў супраць футбаліста ў згвалтаванні. 34-гадовая амерыканка Кэтрын Маёргі нядаўна заявіла, што Раналду згвалціў яе ў чэрвені 2009 года ў адным з гатэляў Лас-Вегаса. Паліцыя аднавіла расследаванне. Як пісаў летась Der Spiegel, футбаліст у 2010 годзе заплаціў жанчыне 375 тысяч долараў за маўчанне. Як інфармуе meduza.io, Крышціяну Раналду не згуляе ў кастрычніку ў матчах партугальцаў са зборнымі Польшчы і Шатландыі. Ёсць звесткі, што яго не будзе ў зборнай і ў лістападзе.

Па іншай версіі, Раналду сам папрасіў не выклікаць яго на бліжэйшыя матчы зборнай Партугаліі. Прычынай ён назваў жаданне адаптавацца ў "Ювентусе", у які ён сёлета перайшоў з "Рэала".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі