Дзякуючы голу Рыаса БАТЭ выйграў у "Кёльна" ў Лізе Еўропы — 1:0 (відэа)
19 кастрычніка барысаўскі БАТЭ выйграў у Лізе Еўропы ў футбольнага клуба "Кёльн" — 1:0. Адзіны гол у гульні на 55-й хвіліне забіў Аляксей Рыас.
Гэта першая перамога БАТЭ ў сёлетняй Лізе Еўропы.
Немцы прыехалі ў Барысаў у якасці аўтсайдараў. Пасля двух паразаў: ад "Арсенала" і "Црвены Звезды" — у іх 0 ачкоў. БАТЭ ж згуляў з сербамі ўнічыю, таму да сённяшняй сустрэчы ўжо меў 1 ачко.
У першым тайме ў БАТЭ не атрымлівалася ўвасобіць перавагу "свайго поля" ў забітыя мячы. Абедзьве каманды добра дзейнічалі ў абароне. Футбалісты барысаўскага клуба шмат памыляліся ў сярэдзіне поля, і тады немцы адказвалі небяспечнымі контратакамі. Па выніках тайма высветлілася, што "Кёльн" "перабегаў" БАТЭ, і па небяспечных ударах быў наперадзе!
Першыя 45 хвілінаў скончыліся з лікам 0:0. Галоўныя падзеі гульні прыйшліся на другі тайм. На 55-й хвіліне ў штрафной "Кёльна" ўзнікла таўкучка. Мяч адляцеў да Аляксея Рыаса, і той метраў з васьмі расстраляў вароты немцаў. Гэты гол стаў адзіным у гульні:
Голасо Риоса #BATEKOL pic.twitter.com/KUkEhMVyoR
— Tribuna.com Беларусь (@goalsby) October 19, 2017