Дзяржабвінавачанне просіць для Аляксандра Ярашука 4 гады пазбаўлення волі

Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч / БЕЛТА
Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч / БЕЛТА

На працэсе па "справе прафсаюзаў" дзяржабвінаваўца запатрабаваў тэрміны для фігурантаў справы. Для супрацоўніцы офіса Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Ірыны Бут-Гусаім — 1,5 года пазбаўлення волі, для намесніка старшыні БКДП Сяргея Антусевіча — 2 гады, для старшыні БКДП Аляксандра Ярашука — 4 гады пазбаўлення волі. Пра гэта піша Анатоль Лябедзька.

Прафсаюзных лідараў затрымалі ў красавіку. Усіх траіх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК). А Ярашука яшчэ і ў закліках да санкцый (арт. 361). Гэта пры тым, што ён публічна выступаў супраць увядзення абмежаванняў для Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі