Праваабаронцы прызналі палітвязнямі затрыманых прафсаюзных актывістаў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў.
Гэта Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў. Усе яны былі затрыманыя ў красавіку, калі ў офісах і дома адбыўся "хапун".
Па стане на 13 траўня ў Беларусі налічваецца 1195 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.