Дзяржаўную мову ў Малдове назавуць румынскай — урад краіны ўхваліў закон

Дзяржаўную мову ў Малдове назавуць румынскай — урад краіны ўхваліў закон

Урад Малдовы ухваліў законапраект, які змяняе назву дзяржаўнай мовы з малдаўскай на румынскую. Адпаведныя змены будуць зробленыя ў Канстытуцыі краіны, перадае Publika TV.

Раней у законе было прапісана "малдаўская мова, якая функцыянуе на аснове лацінскай графікі". Цяпер гэтае словазлучэнне будзе замененае на выраз "румынская мова". Паведамляецца, што супраць гэтай змены не выказаўся ніводзін з чальцоў урада.

Дарэчы, прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон яшчэ нядаўна выказваўся супраць перайменавання афіцыйнай мовы. 

Аднак Канстытуцыйны суд ухваліў папраўкі да Канстытуцыі. Ён спаслаўся на тэкст Дэкларацыі аб незалежнасці Малдовы, дзе румынская мова называецца ў якасці дзяржаўнай. Гэты дакумент мае большую вагу, чым Канстытуцыя краіны, дзе гаворыцца пра малдаўскую мову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі