Эдуард Малафееў сышоў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера "Шахцёра"

67-гадовы Эдуард Малафееў падаў заяву аб адстаўцы з пасады галоўнага трэнера салігорскага "Шахцёра". Кіраўніцтва прыняло заяву і падзякавала спецыялісту "за праведзеную працу", паведамляе БелаПАН.

Падрыхтоўку да гульні супраць барысаўскага БАТЭ (15 траўня) каманда працягвае пад кіраўніцтвам Уладзіміра Жураўля.

Нагадаем, што 26 красавіка Малафееў быў шпіталізаваны з дыягназам "арытмія". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі