Эдварду Сноўдэну могуць даць Нобелеўскую прэмію міра

Разам з былым супрацоўнікам амерыканскіх спецслужб на атрыманне прэміі вылучылі кіраўніка дыпламатыі Еўрасаюза Кэтрын Эштан. Сноўдэна хочуць адзначыць за зробленыя ім выкрыванні, якія “спрыялі прасоўванню дэмакратычных каштоўнасцяў і сусветнаму ўсведамленню нашай узаемазалежнасці і ўзаемасувязі, якія з’яўляюцца ўмовай усеагульнага міру”.



Эштан вылучаюць за яе высілкі ў наладжванні адносінаў паміж Сербіяй і ўладамі самаабвешчанага Косава. Яна намінаваная разам з прэм’ер-міністрам Сербіі Івіцай Дачычам і кіраўніком косаўскага ўраду Хашымам Тачы, інфармуе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі