"Экадом" патрабуе дакументы па будучай АЭС праз суд

1 чэрвеня ў судзе Астравецкага раёна пройдзе папярэдняе паседжанне па пазове грамадскага аб'яднання "Экадом". Эколагі патрабуюць ад Дырэкцыі будаўніцтва атамнай станцыі падаць дакументацыю па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) будучай беларускай АЭС. Эколагі хочуць атрымаць дакументы па будучай АЭС у электронным або друкаваным выглядзе. Дакументы яны просяць яшчэ з лістапада 2009 года, аднак чыноўнікі адмовіліся іх падаць у патрабаванай форме. 17 лютага яны прапанавалі эколагам прыйсці ў офіс для азнаямлення з інфармацыяй. Пры гэтым дакументы былі даступныя толькі ў працоўны час, выносіць іх забаранялася, адзначае БелаПАН.

Як лічаць сябры "Экадому", адмова падаць дакументацыю па будучай АЭС у запытаным выглядзе супрацьзаконная. Тым самым парушаныя становішчы Орхускай канвенцыі і закона аб навакольным асяроддзі Беларусі.

Судовае паседжанне, як мяркуецца, стане першым прэцэдэнтам, які дазволіць зафіксаваць парушэнні чыноўнікамі Орхускай канвенцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі