Экс-чыноўнікі звярнуліся да калег: выбірайце паміж правільным і лёгкім

Экс-чыноўнікі звярнуліся да калег: выбірайце паміж правільным і лёгкім

Былыя работнікі дзяржаўнага кіравання напярэдадні Дня Волі звярнуліся да сваіх калег. Яны запісалі відэа, у якім прапанавалі ім нарэшце зрабіць выбар.

"Мы чуем, што многія чыноўнікі чакаюць. Чакаюць, калі перамога будзе блізкая, калі "хіснуцца шалі", каб зрабіць смелыя крокі і выступіць у абарону інтарэсаў беларусаў і ўласных каштоўнасцяў. Але пара ўжо зразумець, што мы і ёсць тыя, хто можа хіснуць гэтыя шалі. Мы павінны перастаць слухаць і пачаць гаварыць. Пачаць размаўляць адзін з адным і з кіраўніцтвам. Аб'ядноўвацца, каб нас пачулі", — кажуць аўтары звароту.

"Выбірайце паміж тым, што правільна, і тым, што лёгка. І не сумнявайцеся — ваш выбар ацэняць!" — заяўляюць яны.

У відэа зняліся былыя работнікі Мінгарвыканкама, Адміністрацыі прэзідэнта, Савета бяспекі, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, міністэрстваў і амбасадаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі