Экс-інжынера Дэпартамента аховы затрымалі за "зліў даных"
Затрыманне / кадр з відэа
Сілавікі затрымалі і ўзялі пад варту экс-інжынера Дэпартамента аховы МУС. Як заяўляе прэс-служба Следчага камітэта, мужчына перадаў адміністратарам "дэструктыўных рэсурсаў" асабістыя даныя былых калег.
Паведамляецца, што ён перадаў звесткі прыкладна 30 міліцыянтаў, якія потым былі апублікаваныя ў тэлеграм-каналах.
Сам затрыманы паведаміў на відэа, што працаваў у Дэпартаменце аховы сістэмным адміністратарам, але ў 2018 годзе звольніўся. Асабістыя даныя міліцыянтаў узяў з тэлефоннага даведніка, да якога меў доступ.
Мужчыну выставілі абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (Пасобніцтва ў распальванні варожасці і розні, здзейсненае групай асоб).
Праваабаронцы паведамляюць, што мужчыну клічуць Павел Петручэня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.